Сёньня Пуцін таксама падпісаў канстытуцыйныя законы аб анэксіі чатырох абласьцей Украіны, у тым ліку Запароскай. Украіна і многія іншыя краіны сьвету лічаць гэтыя рашэньні юрыдычна нікчэмнымі і па-ранейшаму прызнаюць анэксаваныя вобласьці тэрыторыяй Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея спрабуе ўзяць пад поўны кантроль Запароскую АЭС, у Энэргадары запрацавала падпольлеРасея ўзяла пад кантроль горад Энэргадар, дзе разьмешчана АЭС, у сакавіку сёлета. На станцыі па-ранейшаму працуюць украінскія спэцыялісты. Большая частка энэргаблёкаў АЭС цяпер спынена. Тэрыторыя Запароскай АЭС пэрыядычна зазнае абстрэлы. Бакі абвінавачваюць у іх адзін аднаго. Украіна і краіны Захаду заклікаюць да дэмілітарызацыі станцыі, гэта значыць вываду зь яе тэрыторыі расейскіх вайскоўцаў. Рэзалюцыю з такім заклікам прыняла і МАГАТЭ, Расея адказвае адмовай.
Паводле ўкраінскага заканадаўства Запароская АЭС — падразьдзяленьне кампаніі «Енергоатом». Некалькі дзён таму расейскія вайскоўцы затрымалі генэральнага дырэктара Запароскай АЭС Ігара Мурашова. Пасьля яго вызвалілі, аднак прымусілі зьехаць на падкантрольную Ўкраіне тэрыторыю. Пасьля гэтага інцыдэнту кіраваньне АЭС узяў на сябе дырэктар кампаніі «Енергоатом» Пятро Коцін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МАГАТЭ: Гендырэктара Запароскай АЭС Ігара Мурашова вызвалілі з расейскага палону