Тыя ўгодкі стварэньня беларускай дзяржавы адзначалі ў цэнтры Менску.
20 сакавіка 1993 году ў Менскім палацы культуры чыгуначнікаў адбыўся дабрачынны канцэрт, прысьвечаны 75-м угодкам БНР. YouTube-канал пра беларускую музыку «Кракатук» апублікаваў першы відэазапіс з канцэрту — з выступам гурту «Крама».
Анансавалі неўзабаве публікацыі ролікаў з выступамі іншых легендарных беларускіх гуртоў таго часу — «Мроя» і Ulis.
Як адзначыў аўтар праекту «Кракатук» Віктар Сямашка, канцэрт у 1993 годзе здымаў дзяржаўны Тэлевізійны Беларускі Канал (ТБК). Захаванага матэрыялу ў суме каля 26 хвілін. Затым відэа канцэрту паказвалі ў музычнай тэлепраграме «Крок».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рок за баброў», Lidbeer, «Справа». Што стала зь беларускімі музычнымі фэстывалямі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Майстроўня», «Талака», «Тутэйшыя», часопіс «Бурачок» і марш у Курапаты. Нацыянальны рух у Беларусі напярэдадні распаду СССР