«Ведаеш, як яны называюць шуфлядку?». Як жартуюць з уцекачоў ад расейскай мабілізацыі

Вайсковыя берцы , ілюстрацыйнае фота

Паглядзелі, як беларусы і ня толькі сьмяюцца з уцекачоў ад расейскай мабілізацыі.

Не заўжды зразумела, сур’ёзна людзі пішуць ці жартуюць. Паспрабуйце разабрацца самі.

«Раскажу любому расейцу, як схавацца ў Беларусі — ад пары тыдняў да 5–6 гадоў. Гарантыя 100%. Дорага. У прыват».

«Памежнікі Грузіі спыняюць аўтамабілі з расейцамі і патрабуюць правільна вымавіць слова აჯაფსანდალი».

«Расейцы, якія прыехалі ў Грузію, масава скардзяцца на цеснату і адсутнасьць свабоднай жылплошчы: «Нам тут цеснавата. Грузію добра было б пашырыць, вярнуць у яе склад тэрыторыю Асэтыі і Абхазіі».

«Расейцы, якія прыбылі ў Грузію, скардзяцца, што ў грузінскіх рэстаранах іх прымушаюць есьці мясцовыя пяльмені рукамі».


— Вам позва.
— Не-не, я не цікаўлюся палітыкай.

«Расейскія касманаўты Алег Арцем’еў, Дзяніс Мацьвееў і Сяргей Корсакаў, якія вярнуліся з МКС, адмовіліся вяртацца ў Расею і прызямліліся ў стэпах Казахстану».


«Russians say: „частичная мобилизация“. We call it: „Ішоў ваякам, а назад ракам“ and I think that’s beautiful».

«Галоўнае пытаньне! Высьветлілі, як атрымаць польскія карані?»

«Хлопцы, хто ўжо ў Грузіі, налепкі Z здымаць з машыны?»

«Народ, хто ў курсе, ці магчыма цяпер расейцу атрымаць палітычны прытулак у Беларусі? Адпішыце ў асабістыя паведамленьні, калі ласка».

«Ня ведаю, чаго вы хвалюецеся з нагоды мабілізацыі ў РФ. Максім Кац казаў, што грамадзтва ў Расеі супраць вайны і ніякая мабілізацыя там немагчымая».

«24.02. Ну, цяпер расейцы ўсё зразумеюць!
Першыя пахаронкі. Ну вось зараз!
Буча. Ну, тут канчаткова павінны усьвядоміць!
Тысячы пахаронак. Гэта пачатак канца!
Паразы і адступленьні. Ну, зараз Пуціна скінуць!
Мабілізацыя. Ну ўсё, гэтага ўжо не прабачыць.
----вы тут---
Пуцін 2024».


— Украінцы павінны былі абвясьціць расейцам, што з 1 кастрычніка здача ў палон будзе платнай. Здайся ў палон да 1 кастрычніка і атрымай два месяцы палону бясплатна.
— Будзе зьніжка, калі прывядзеш сябра.
— Лепш 2+1=2.
— І што здацца ў палон можна будзе толькі па знаёмстве.
— А прамакоды будуць?