«Мы можам пацьвердзіць, што гэты чалавек затрыманы, ён падазраецца ў шпіянажы», — сказаў агенцтву BNS у аўторак прадстаўнік паліцыі Рамунас Матоніс, паведамляе delfi.lt
Паводле яго, падазраванаму судом абраная мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту на два месяцы.
Дасудовае расьсьледаваньне, пачатае ў супрацоўніцтве з Дэпартамэнтам дзяржаўнай бясьпекі Літвы, вядуць супрацоўнікі Бюро крымінальнай паліцыі Літвы, ім кіруе Віленская акруговая пракуратура, паведаміў Рамунас Матоніс.
«Каб не пашкодзіць сьледзтву, мы пакуль ня можам падрабязьней камэнтаваць гэтае расьсьледаваньне», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белсат: Затрымалі літоўскага юрыста, які перадаваў зьвесткі беларускаму КДБЯк паведаміў незалежны тэлеканал «Белсат», праваахоўныя органы падазраюць, што спадар Данелюс пранік у беларускія арганізацыі ў Літве і перадаваў інфармацыю пра іх беларускай выведцы.
Паводле інфармацыі «Белсату», Данелюс прадстаўляўся бізнэс-кансультантам, чытаў лекцыі і прапаноўваў юрыдычную дапамогу. Паводле тэлеканалу, гэты чалавек дапамагаў арганізацыям «Наш дом» і «Дапамога».