Нобэлеўскую прэмію ў мэдыцыне і фізыялёгіі прысудзілі швэдзкаму навукоўцу Свантэ Пяэба за вывучэньне генэтычных асноў эвалюцыі чалавека.
Свантэ Пяэба — 67-гадовы швэдзкі біёляг, стваральнік Інстытуту эвалюцыйнай антрапалёгіі імя Макса Планцка ў нямецкім Ляйпцыгу. Паходзіць зь сям’і навукоўцаў. Ягоны бацька — ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне мэдыцыны і фізыялёгіі 1982 году Сунэ Бэргстрам, а маці — эстонскі хімік Карын Пяэба.
У 2021 годзе ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі ў мэдыцыне і фізыялёгіі сталі амэрыканскія навукоўцы Дэвід Джуліюс і Ардэм Патапуцян. Прэмію прысудзілі за працы ў дасьледаваньні рэцэптараў, якія адчуваюць цяпло, холад і дотык.
Навукоўцы знайшлі адказ на пытаньне, як ініцыююцца нэрвовыя імпульсы, каб можна было ўспрымаць тэмпэратуру і ціск. Дэвід Джуліюс выкарыстаў капсаіцын, вострае злучэньне зь перцу чылі, якое выклікае адчуваньне джганьня, каб ідэнтыфікаваць датчык у нэрвовых канчатках скуры, якія рэагуюць на цяпло. Ардэм Патапуцян выкарыстаў адчувальныя да ціску клеткі, каб адкрыць новую клясу датчыкаў, што рэагуюць на мэханічныя раздражняльнікі ў скуры і ўнутраных органах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская і Навальны на чале неафіцыйнага «кароткага сьпісу» фаварытаў на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міруЛяўрэата прэміі ў мэдыцыне і фізыялёгіі выбірае заснаваны ў 1810 годзе Каралінскі інстытут у Стакгольме. З уручэньня прэміі ў фізыялёгіі і мэдыцыне пачаўся так званы «нобэлеўскі тыдзень». У аўторак, 4 кастрычніка, стане вядомы ўладальнік прэміі ў фізыцы, у сераду аб’явяць ляўрэата ў хіміі, у чацьвер — літаратуры.
Ляўрэата прэміі міру аб’явяць у Осла 7 кастрычніка. Прэмію ў эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобэля, заснаваную з 1969 году Банкам Швэцыі, прысудзяць 10 кастрычніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Няўжо нехта ў Беларусі памёр ад каранавірусу? Падкаст доктара Мартава «На вайне з COVID-19». Апошні эпізод