МУС пашырыў «сьпіс экстрэмістаў», дадаўшы туды палітвязьня, які забіў сябе 10 месяцаў таму

Дзьмітры Дудойць

Зьміцер Дудойць скончыў жыцьцё самагубствам на пачатку 2022 году, пасьля тыдня на «хіміі».

У беларускі «Сьпіс экстрэмістаў» унесьлі загінулага палітвязьня Зьмітра Дудойця, які забіў сябе 10 месяцаў таму, пасьля тыдня на «хіміі».

30 верасьня яго ўнесьлі ў «Пералік грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзянаў ці асобаў без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасьці».

Там напісана, што Дудойць нібыта «адбывае пакараньне».

43-гадовага жыхара Смаргоняў асудзілі на 2 гады «хіміі» за камэнтар пра начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталя Куляшова. Свой тэрмін ён адбываў у Магілёве. 5 студзеня 2022 году стала вядома, што Дудойць скокнуў з моста ў Магілёве і разьбіўся. Гэта адбылося, калі ён вяртаўся ў папраўчую ўстанову з паліклінікі.

Усяго ў «экстрэмісцкім сьпісе» цяпер 165 чалавек.

Пасьля публікацыі навіны 3 кастрычніка ў сьпіс ўнесьлі зьмены, дадаўшы, што Зьміцер Дудойць памёр.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Казаў, што ня вытрымае там». Блізкія – пра палітвязьня Дзьмітрыя Дудойця, які скончыў самагубствам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску на «хатнюю хімію» за ўдзел у пратэстах адправілі цэлую сям’ю. Доказамі сталі фота ў тэлефоне