Хроніка перасьледу 2 кастрычніка: Сацсеткі паведамляюць пра затрыманьне былога дэпутата ВС Паўла Знаўца

Павал Знавец, 2019

Павал Знавец быў затрыманы ў сваёй кватэры 30 верасьня. Ад таго часу знаходзіцца на Акрэсьціна. Заўтра, праўдападобны, адбудзецца суд.

Такі запіс зьявіўся ў Фэйсбук-акаўнце самога Паўла Знаўца ў нядзелю, 2 кастрычніка. Больш падрабязнай інфармацыі пакуль няма.

Павал Знавец – сябра БСДП «Грамада», былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня, які паставіў свой подпіс пад імпічмэнтам Лукашэнку. Яго неаднаразова арыштоўвалі і зьбівалі падчас мітынгаў і дэманстрацый апазыцыі, больш за дзесяць разоў судзілі за ўдзел у акцыях пратэсту. Яму 55 гадоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры ўмовы, пры якіх будзе сэнс ісьці ў «нікчэмную Палату» — Знавец