Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця ўключыла кнігу Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга першая», выдадзеную ў Бібліятэцы Свабоды, у свой сёлетні доўгі сьпіс.
Акрамя кнігі нашага калегі Сяргея Абламейкі, у доўгім сьпісе апынуліся наступныя выданьні:
- Вольга Гапеева. Самота, што жыла ў пакоі насупраць. Менск, «Галіяфы», 2021.
- Валеры Гапееў. Жэнька, каралева мышак. Менск, «Кнігазбор», 2021.
- Васіль Грынь. Не адчайваемся. Менск, «Кнігазбор», 2021.
- Зьміцер Дзядзенка. Ордэн Прамяністых. Менск, «Янушкевіч», 2020.
- Сяргей Календа. Дэкалог. Вільня, «Логвінаў», 2021.
- Павел Касьпяровіч. Чорная рэчка. Менск, «Кнігазбор», 2021.
- Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі. Менск, «Галіяфы», 2021.
- Уладзімер Някляеў. Гэй Бэн Гіном. Беласток, «Фонд Kamunikat.org», 2021.
- Ганна Севярынец. Мая школа. Менск, «Лімарыус», 2021.
- Аляксандар Хацкевіч. Замак на ўзгорку. Менск, «Галіяфы», 2021.
Сёлета ў склад журы ўвайшлі: літаратуразнаўца Ўльяна Верына; крытык, літаратар Сяргей Дубавец; пісьменьніца Сьвятлана Курс; паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч; крытык, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абвясьцілі сьпіс намінантаў на прэмію Гедройця 2022