Рэтрансьляцыя прэс-службы Лукашэнкі
Раённыя газэты Беларусі маюць тэлеграм-каналы праз адну. Амаль у кожнай ёсьць Instagram, «УКантакце», «Одноклассники».
У тэлеграм-каналах важнае месца адводзяць рэтрансьляцыі таго, што піша праўладны тэлеграм-канал «Пул первого». Тут раёнкі ад сябе звычайна нічога не дадаюць, проста ставяць рэпост.
У дзень такіх пастоў можа быць некалькі штук, як напрыклад у раёнцы «Новы дзень» — гэта жлобінская раённая газэта. У тэлеграме на яе падпісана 590 чалавек.
Такім жа чынам перапошчвае навіны пра Лукашэнку газэта «Жыццё Палесся».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У мяне ёсьць знаёмыя, бабулі і дзядулі якіх „завісьлі“ ў TikTok’у». Як аўтар канала ByLOL стварыў Фонд гумарыстычнай салідарнасьціХлебаробы і сельская гаспадарка
Цэнтральнае месца ва ўсіх раёнках займае ўсё, што зьвязана з ураджаем і сельскай гаспадаркай.
На сваіх сайтах газэты падрабязна пішуць, колькі прыбрана якіх культур і калі. Гэта ж трансьлюецца ў тэлеграм-каналах, але больш дазавана.
«Восеньская пара для аграрыяў — час шчырай штодзённай працы на палетках. Важна пасьпець хутчэй убраць вырашчанае і закласьці як мага больш трывалы падмурак на пэрспэктыву», — пішуць, напрыклад, у сваім тэлеграм-канале «Петрыкаўскія навіны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Meta: расейскія дэзынфарматары падраблялі сайты заходніх СМІСельскагаспадарчую тэматыку актыўна падхопліваюць і ў іншых сацыяльных сетках. Напрыклад, у Instagram.
Так, рагачоўская раёнка рэклямуе «ЯблыкFest».
А так паказвае клопат улады пра надоі:
Тэлеграм-каналу гэтай раёнкі, дарэчы, не знаходзім.
Дзейнасьць сілавікоў
Таксама шмат раёнкі пішуць пра дзейнасьць сілавікоў. Напрыклад, Хойніцкія навіны ў сваім тэлеграм-канале асьвятляюць «Раённы зьлёт юных сяброў міліцыі».
«Удзельнікамі мерапрыемства сталі 88 хлапчукоў і дзяўчатак з усіх устаноў адукацыі раёну.
Юныя сябры міліцыі прадэманстравалі свае веды, уменьні і навыкі ў конкурсах „Прававая падрыхтоўка“, „Аказаньне першай даўрачэбнай дапамогі“, „Мнагабор’е“, „Візытная картка“, „Бясьпечны інтэрнэт“», — піша хойніцкая раёнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У выніку пратэстаў я страціла сяброў і сваякоў». Адкуль узялася прапагандыстка Людміла Гладкая«Сьветлагорскія навіны» ў сваім тэлеграм-канале апісваюць сустрэчы супрацоўнікаў пракуратуры са школьнікамі.
Ушанаваньне настаўнікаў
Яшчэ адна цэнтральная тэма з сацсетак беларускіх раёнак — праца настаўнікаў, дапамога настаўнікам ад дзяцей, ушанаваньне іх.
Напрыклад, абласны Дзень настаўніка 28 верасьня апісвае ў фатаздымках вілейская раёнка — «Шлях Перамогі».
Падобнае ўшанаваньне адбылося ў Жодзіне.
У матэрыялах пра настаўнікаў знаходзіцца месца і рамантыцы. Бярэзінская раёнка ў сваім тэлеграм-канале апісвае гісторыю адносінаў дваіх настаўнікаў.
«Вячаслаў і Алена Мазьнікавы пазнаёміліся на дыскатэцы ў пэдагагічным унівэрсытэце. Аднаго позірку ім хапіла, каб зразумець, што гэта сустрэча невыпадковая. Яны ж бязьмерна ўлюбёныя ў школу і навучаньне дзяцей. Нездарма ж шмат гадоў разам адпрацавалі ў СШ № 3 гораду. Сёньня ж былы гісторык працуе дырэктарам сельскай школы, а яна ў якасьці намесьніка дырэктара школы наладжвае профільнае навучаньне», — піша выданьне.