«Цяпер у цябе яшчэ ёсьць шанец вылезьці з сытуацыі, — напісаў Саакашвілі ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку. — Калі ты прызнаеш Абхазію і асабліва калі з тваёй тэрыторыі адбудзецца спроба новага ўварваньня ва Ўкраіну — то ты як разумны мужык павінен зразумець, што гэта канец! Я бачыў фоткі Мікалашкі, ён проста прыгажун. Падумай пра тое, што яму патрэбен здаровы і вольны бацька!»
Саакашвілі, які вярнуўся ў Грузію ў 2021 годзе, быў арыштаваны і застаецца пад вартай. Супраць яго вядзецца судовая справа. Былога прэзыдэнта Грузіі ў 2018 годзе двойчы асудзілі завочна на шэсьць гадоў і на тры гады пазбаўленьня волі па артыкуле Крымінальнага кодэксу Грузіі аб «перавышэньні службовых паўнамоцтваў або злоўжываньні службовым становішчам».
У лютым сёлета Саакашвілі заявіў у судзе, што ў гады кіраваньня Грузіяй (2004–2013) ён тайна лятаў у Лёндан і сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, каб той не прызнаваў незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саакашвілі заявіў, што таемна сустракаўся з Лукашэнкам у Лёндане, каб той не прызнаў Абхазію