70 000 кліентаў у 55 краінах
«Белагра» — гэта буйны холдынг, які на сёньня мае каля 70 тысяч кліентаў у 55 краінах. Кампанія мае 47 філіялаў і гандлёвых пунктаў у 4 краінах: Беларусь, Расея, Украіна, Казахстан.
У кампаніі працуе больш за 1000 супрацоўнікаў. Холдынг займаецца продажам як сельскагаспадарчай тэхнікі, так і запчастак да яе. Сярод іншага кампанія прадае тэхніку МТЗ, Амкадор, ММЗ. Таксама кампанія займаецца сэрвісам тэхнікі.
Пачалі працаваць у 1996 годзе
У 1996 годзе кампанію вырашылі заснаваць групы выпускнікоў БДУ і Беларускага радыётэхнічнага інстытута(цяпер БДУІР). Яны адкрылі першую кампанію ў Менску, якая стала пачаткам холдынгу.
У 2000 годзе кампанія здолела адкрыць першы філіял за межамі Беларусі, у Маскве, у 2004 годзе кампанія акрыла свой першы філіял ва Ўкраіне. Да 2010 году кампанія пашырыла лінейку брэндаў тэхнікі, сталі прадаваць польскія, славенскія, італьянскія маркі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Zerkalo: У «Белагра», дзе працуе арыштаваны журналіст Семчанка, прыйшлі сілавікі, затрымалі кіраўніцтва кампаніі і супрацоўнікаўМае даўжнікоў на 3 мільёны рублёў
Згодна з дадзенымі сайту kartoteka.by, кампанія «Белагра» мае некалькі сотняў даўжнікоў, якія вінаватыя кампаніі каля 3 мільёнаў рублёў. Цяпер гэтыя справы разглядаюць эканамічныя суды. Сярод даўжнікоў шмат сельскіх гаспадарак розных раёнаў Беларусі.
Мае свой онлайн-гіпэрмаркет
У 2015 годзе кампанія запусьціла свой онлайн-гіпэрмаркет 1belagro.com, дзе прадстаўлена каля 40 000 розных сельскагаспадарчых тавараў і тэхнікі. У плянах кампаніі было адкрыць такія ж сэрвісы ў Расеі, Украіне і Казахстане.
За год павялічылі прыбытак у 131 раз
Апошняя фінансавая справаздача аб дзейнасьці «Белагра» дасяжная толькі за 2017 год. Згодна зь ёй, кампанія за год зарабіла 393 тысячы рублёў чыстага прыбытку, а годам раней толькі 3 тысячы рублёў. То бок у 131 раз меней.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мільённыя даўгі, канфіскаваныя Ўкраінай вагоны. Як праз вайну «Беларуская чыгунка» стала стратным прадпрыемствамАпошняя праверка КДК — у 2017 годзе
Згодна з дадзенымі kartoteka.by, кампанію «Белагра» рэгулярна правяралі розныя кантрольныя органы. Аднак з 2017 па 2022 год фінансавыя надзорныя органы ў «Белагра» не прыходзілі. Апошні раз КДК правярала кампанію ў 2017 годзе, і тады ведамства аднесла яе да «высокай групы рызыкі».
У кампаніі працаваў экс-кіраўнік прэзыдэнцкага пулу Дзьмітры Семчанка
Да свайго затрыманьня ў кампаніі «Белагра» працаваў былы кіраўнік прэзыдэнцкага пулу Дзьмітры Семчанка. У 2020 годзе ён падтрымаў пратэсты і звольніўся з АНТ. 10 верасьня 2020 году Семчанку асудзілі на 15 сутак за марш пратэсту 16 жніўня. 15 верасьня гэтага году Дзьмітрыя Семчанку і ягоную жонку Юлію затрымалі ў новай адміністрацыйнай справе. Юліі прысудзілі штраф і адпусьцілі, Дзьмітры атрымаў 15 сутак.
Гэндырэктар кампаніі — Уладзімер Пятроўскі, зь ягоных сацсетак вынікае, што ён захапляецца падводным плаваньнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне арыштавалі рахункі і маёмасьць кампаніі, якая ва ўмовах вайны купляла трактары ў Беларусі