Палітычна матываваны перасьлед беларусаў працягваецца.
Суд Цэнтральнага раёну Менску 26 верасьня асудзіў 54-гадовую Вольгу Кавалёву на 3 гады калёніі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- 369 (абраза прадстаўніка ўлады),
- 368 (абраза судзьдзі),
- 364 (пагроза гвалтам у адносінах да супрацоўніка міліцыі).
Пракурор запрошваў для жанчыны два гады зьняволеньня, але судзьдзя Дзьмітры Карсюк вынес больш жорсткае пакараньне, піша «Вясна».
Вольгу затрымалі 17 траўня ў Менску, і з таго часу яна пад вартай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вольгу і Сяргея паклалі тварам у падлогу, дзяцей зачынілі ў пакоі». Як у Менску затрымліваюць людзей сем’яміЗатрымалі бацьку байца палку Каліноўскага Яна Мельнікава
Як паведамляе «Вясна», бацьку Яна Мельнікава Віктара затрымалі на працы, дома ў яго адбыўся ператрус. Што яму інкрымінуюць — невядома.
Зь лета за кратамі знаходзіцца сястра Яна — палітзьняволеная Вікторыя Навіцкая. Ёй інкрымінуюць арт. 342 КК («арганізацыя ці падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На судзе плакалі і прасілі, каб ня „шылі“ таго, чаго не было». Стала вядома, як судзілі маці і сястру загінулага каліноўца Парфянкова