Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«На судзе плакалі і прасілі, каб ня „шылі“ таго, чаго не было». Стала вядома, як судзілі маці і сястру загінулага каліноўца Парфянкова


Васіль Парфянкоў
Васіль Парфянкоў

Беларускі добраахвотнік Васіль Парфянкоў, як мяркуецца, загінуў 26 чэрвеня каля Лісічанску Луганскай вобласьці. Ён быў разам зь іншымі беларусамі з палку імя Кастуся Каліноўскага на заданьні — дапамагаў украінскім салдатам выйсьці з гораду.

У Менску ў Васіля засталася маці. Ня так даўно дзяржаўныя каналы паказалі відэазапіс зь ёй, у якім яна асуджае дзейнасьць сына.

Жонка Парфянкова ў нядаўнім інтэрвію Свабодзе расказала, што пасьля сюжэту жанчына званіла сыну і прасіла прабачэньня перад ім за відэа. Васіль на гэта сказаў: «Мама, няма за што выбачацца. Я сам сказаў: гаварыць што хочаце, абы адчапіліся ад вас».

Мянчанка, якая адбывала адміністрацыйны арышт у ІЧУ на вуліцы Акрэсьціна ў Менску, пасьля вызваленьня расказала «Вясьне» падрабязнасьці суду над сястрой і маці Васіля Парфянкова.

«Суд над імі праходзіў вельмі цяжка — мы чулі, як іх судзілі праз скайп. Па іх прыехалі шэсьць ці восем чалавек у поўным рыштунку, правялі ператрус. Іх абвінавацілі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і ў тым, што яны нібы напалі на тых, хто іх затрымліваў. Там жанчыны досыць кволага целаскладу, маці Васіля ў шаноўным узросьце, ёй, здаецца, 67 гадоў, як яны маглі напасьці?», — расказала праваабаронцам дзяўчына.

Паводле яе, сваячкі Васіля на судзе плакалі і прасілі, каб ім «ня шылі
тое, чаго не было насамрэч».

«Мама Васіля казала, што гатовая адседзець, але за справу, а не за гэта... Да іх стабільна прыходзілі з вобшукамі, як я зразумела, кожныя паўгода. У нас ва ўсіх камяк у горле быў. Было складана слухаць гэты суд, вельмі складана».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG