27 верасьня супрацоўнікі ГУБАЗіК уварваліся ў кватэру, дзе жывуць зь дзецьмі Вольга і Сяргей Ламаны.
Вольгу і Сяргея паклалі тварам у падлогу, дзяцей (яны двайняты, ім па 12 гадоў) зачынілі ў пакоі. «Хату перавярнулі дагары нагамі. Добра, што хоць не ламалі мэблі, як часам бывае», — расказала знаёмая сям’і.
Жанчына кажа, што Сяргея білі як у кватэры, так і пазьней у міліцыі. Праўладныя тэлеграм-каналы выпусьцілі «пакаяннае» відэа з удзелам Сяргея Ламана.
«Яму моцна пагражалі, ціснулі, казалі, што можа нешта кепскае здарыцца з жонкай. Вользе ж у гэты час пагражалі, што нешта кепскае можа быць з Сяргеем, і пагражалі забраць дзяцей», — кажа беларуска.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маці і брат таксама юрысты, жонка адвакат». Што вядома пра арыштаваных адвакатаўСёньня ранкам ім стала вядома, што Сяргея Ламана арыштавалі на 10 дзён. Вольгу ўвечары 27 верасьня адпусьцілі, але склалі пратаколы за «экстрэмісцкія матэрыялы». Нібыта яны перасылалі спасылку на «экстрэмісцкі» рэсурс адно аднаму.
«Многія, можа, думаюць, што ўжо няма затрыманьняў, што людзей не хапаюць, не разносяць ім кватэры. А нічога ж ня скончылася», — кажа знаёмая сям’і. Яна сьцьвярджае, што сям’я Ламанаў — вельмі добрыя людзі, якія шмат каму дапамагаюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: сьвятара Багамольнікава асудзілі трэці раз запар, сьпявачка Мэрыем Гера ня выйшла на волю пасьля адбыцьця арышту