У апублікаваным дакумэнце няма аналягічнай прапановы што да Беларусі, хоць адпаведны праект звароту да міжнароднай супольнасьці зарэгістраваны ў парлямэнце Ўкраіны, але пакуль што не разгледжаны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны выступілі з ініцыятывай прызнаць Беларусь дзяржавай-спонсарам тэрарызмуПаводле аўтараў дакумэнту, у заканаўстве ЗША і іншых краін існуе шмат інструмэнтаў, каб зьмякчыць для іх наступствы ад уключэньня Расеі ў пералік дзяржаў – спонсараў тэрарызму з аднаго боку, а з другога — дазволіць узмацніць санкцыі менавіта супраць Расеі.
«Нязначныя зьмены і абмежаванае пашырэньне ўжо дзейных санкцый — гэта недастатковы адказ на пастаянныя жахі барбарскіх нападаў Пуціна на ўкраінскае цывільнае насельніцтва. Прыйшоў час рэзка ўзмацніць ціск на Расею. Прызнаньне Расейскай Фэдэрацыі дзяржавай – спонсарам тэрарызму менавіта гэта і зробіць», — перакананыя аўтары дакумэнту.
Група Ермака — Макфола з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну рыхтуе дакумэнты, у якіх абгрунтоўваюць неабходныя санкцыі супраць Расеі. Часьцей за ўсё гэтыя дакумэнты потым імплемэнтаваліся ў адпаведныя рашэньні Эўразьвязу, ЗША і ўрадаў іншых краін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Украіны: Візавыя санкцыі ЭЗ павінны тычыцца і грамадзянаў БеларусіРаней Латвія, Эстонія, Літва і Чэхія прызналі Расею спонсарам тэрарызму.
У ЗША пакуль не гатовыя да такога рашэньня. Прэзыдэнт Байдэн 7 верасьня заявіў, што ягоная адміністрацыя не плянуе ўносіць Расею ў сьпіс дзяржаў – спонсараў тэрарызму. Прадстаўнікі Белага дома гавораць, што ня лічаць гэтую меру найбольш эфэктыўным спосабам прыцягнуць Расею да адказнасьці і што такі крок можа перашкодзіць дастаўцы гуманітарнай дапамогі ва Ўкраіну.
У той жа час два амэрыканскія сэнатары — дэмакрат Рычард Блюмэнталь і рэспубліканец Ліндсі Грэм — 15 верасьня ўнесьлі ў Сэнат Кангрэсу ЗША двупартыйны законапраект, які прапануе прызнаць Расею дзяржавай – спонсарам тэрарызму.