Запіс выступу Ціханоўскай апублікавала BBC. Зала стоячы вітала беларускую дэмакратычную лідэрку працяглымі аплядысмэнтамі.
Падчас канфэрэнцыі Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што беларусы «ня спыняцца», пакуль ня будуць вызваленыя ўсе палітвязьні, усе расейскія салдаты не пакінуць Беларусь і пакуль ня будуць праведзены судовыя працэсы аб злачынствах супраць чалавечнасьці.
«Я ніколі не супакоюся, пакуль мае дзеці, усе дзеці, ня змогуць жыць у краіне, свабоднай ад страху, тыраніі і вайны», — адзначыла яна.
Ціханоўская зьвярнулася да прысутных у залі прадстаўнікоў брытанскай Лейбарысцкай партыі са словамі: «Вы нам патрэбны, і мы патрэбны адзін аднаму... І мы пераможам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанскі прэм’ер Борыс Джонсан Сьвятлане Ціханоўскай: Мы на вашым баку«Менавіта Вялікая Брытанія неадкладна адрэагавала на палітычны крызіс у Беларусі», — адзначыла Ціханоўская і падзякавала краіне за аказаную на цягам апошніх месяцаў дапамогу беларусам, пацярпелым ад рэпрэсій.
Ціханоўская таксама згадала ролю Вялікай Брытаніі ў падтрымцы барацьбы Ўкраіны.
«Вялікая Брытанія павінна працягваць узначальваць глябальную барацьбу супраць тыраніі і прыгнёту. Людзі ва ўсім сьвеце глядзяць на вас як на сілу. Мы разам знаходзімся на пярэднім краі ў барацьбе за дэмакратыю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія не прызнала вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у БеларусіУ сваім выступе яна расказала таксама пра палітзьняволенага журналіста Андрэя Аляксандрава, працэс над якім цяпер праходзіць у Беларусі ў закрытым рэжыме. Яна адзначыла, што Аляксандраў зьяўляецца фанатам футбольнага клюбу «Лівэрпуль» і для захаваньня пазытыўнага настрою ён кожны дзень сьпявае ў камэры песьню «You’ll Never Walk Alone», якая зьяўляецца гімнам гэтага клюбу.
«Аляксандраў — адзін з тых, хто натхняе мяне на працяг барацьбы», — падкрэсьліла палітык.
Чытайце больш пра Андрэя Аляксандрава: «Ніколі ў жыцьці я не назіраў такой канцэнтрацыі шчырасьці, дабрыні, любові». Палітвязень Андрэй Аляксандраў пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На працэсе па «справе БелаПАН» пачаліся спрэчкі бакоў, абвешчаны перапынак да 3 кастрычніка