Пра гэта заявіў міністар транспарту Канады Амар Альгабра, піша Укрінформ.
«У якасьці ключавога хаўрусьніка і партнэра ў намаганьнях па аднаўленьні Ўкраіны ўрад Канады будзе прыцягваць шырокі спэктар галіновых партнэраў і партнэраў па ланцугу паставак, каб дапамагчы ў прыняцьці абгрунтаваных рашэньняў аб чыгуначных грузавых перавозках. Разам з нашымі прамысловымі партнэрамі мы забясьпечым працяг перамяшчэньня людзей і тавараў, якія крытычна важныя для падтрыманьня дабрабыту ўкраінцаў», — сказаў Альгабра.
Паводле яго, урады Канады і Ўкраіны сумесна з «Укрзалізницею» і Канадзкай чыгуначнай асацыяцыяй стварылі рабочую групу, закліканую садзейнічаць рэканструкцыі ўкраінскай транспартнай інфраструктуры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канада заклікала сваіх хакеістаў расейскіх і беларускіх клюбаў пакінуць тэрыторыю гэтых краін«Грунтуючыся на значным досьведзе канадзкіх чыгуначных кампаній-апэратараў у перавозцы значнай колькасьці грузаў і кіраваньні высакаякаснай грузавой чыгуначнай сыстэмай, чыгункі будуць даваць інструкцыі і рэкамэндацыі па вырашэньні транспартных праблем», — растлумачылі ў Міністэрстве транспарту Канады.
Сустрэча адбылася на палях 41-й сэсіі Асамблеі Міжнароднай арганізацыі цывільнай авіяцыі, якая праходзіць у гэтыя дні ў Манрэалі. Беларускай дэлегацыі на яе ня выдалі візы. На Асамблеі абмяркоўваюць ў тым ліку інцыдэнт з прымусовай пасадкай у Менску самалёту з Раманам Пратасевічам на борце 18 траўня 2021 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канада ня выдала візаў беларускай дэлегацыі для ўдзелу ў пасяджэньні ICAO