Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў даў інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время», у якім, сярод іншага, адказаў і на пытаньне пра магчымасьць наступу на Ўкраіну з боку Беларусі расейскага альбо беларускага войска.
«Мы разумеем, што Пуцін штодня цісьне на Лукашэнку, каб той пачаў узброеную агрэсію з боку Беларусі, —сказаў Аляксей Данілаў. — Нам усё вядома. Нават нядаўняя сустрэча ў Сочы была на гэтую тэму. Не думаю, што Лукашэнка прыме такое рашэньне. Але калі з боку Беларусі будуць ісьці войскі, як гэта было 24 лютага, яны атрымаюць такі адказ, на які не разьлічвалі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На акупаваных тэрыторыях Украіны скончыліся псэўдарэфэрэндумы аб далучэньні да РФ. Вось як на іх адрэагавалі ў сьвеце ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я паехаў ва Ўкраіну, каб сказаць: «Беларусы з вамі!». Беларус зь цяжкай формай ДЦП выправіўся на Данбас з гуманітарнай місіяй