«Такiя безадказныя паводзіны нелегітымнага рэжыма ствараюць небясьпечны прэцэдэнт на тле незаконных рэфэрэндумаў Расейскай Фэдэрацыі ва Ўкраіне і падрываюць нацыянальныя інтарэсы Беларусi».
У дакумэнце адзначаецца, што «любыя далейшыя дзеяньні рэжыму па прызнаньні незалежнасьці» Абхазіі, а таксама Паўднёвай Асэтыі або іншых тэрыторый, акупаваных Расеяй, «варта разглядаць як незаконныя і юрыдычна нікчэмныя», паколькі «пэрсанальная пазыцыя Лукашэнкі ад моманту страты ім легітымнасьці ў 2020-м годзе не адлюстроўвае волі беларускага народа».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта недапушчальнае парушэньне Закону аб акупаваных тэрыторыях Грузіі». Прэзыдэнтка Грузіі асудзіла візыт Лукашэнкі ў Абхазію28 верасьня Лукашэнка прыбыў у Абхазію. У Піцундзе ён сустрэўся з кіраўніком самаабвешчанай рэспублікі Асланам Бжаніяй і заявіў пра жаданьне наладзіць супрацоўніцтва.
Неўзабаве пасьля гэтага МЗС Грузіі выклікала беларускага пасла Анатоля Ліса, каб выказаць пратэст з нагоды дзеяньняў Лукашэнкі. «Грузінскі бок выказаў крайнюю занепакоенасьць візытам Лукашэнкі ў акупаваную Абхазію і сустрэчай з прадстаўнікамі акупацыйных уладаў», — заявілі ў зьнешнепалітычным ведамстве Грузіі.
Абхазія — самаабвешчаная дзяржава на тэрыторыі Грузіі, не прызнаная міжнароднай супольнасьцю. Пасьля ўзброенага канфлікту 2008 года, у якім Абхазію і Паўднёвую Асэтыю актыўна падтрымала Расея, Тбілісі дэ-факта страціў кантроль над гэтымі тэрыторыямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі ў Лукашэнкі і мог быць нейкі станоўчы імідж у Грузіі, то цяпер ён зьнішчаны назаўсёды», — грузінскі аглядальнікБеларусь афіцыйна да гэтага часу не прызнала незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
7 лютага ў інтэрвію расейскаму вядучаму Ўладзіміру Салаўёву Лукашэнка заявіў, што «не выключае» прызнаньня незалежнасьці дзьвюх самаабвешчаных рэспублік. Ён запэўніў, што зробіць гэта, «як толькі я зразумею і прэзыдэнт Расеі мне скажа, што ў гэтым ёсьць неабходнасьць».