Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі асудзіла візыт Аляксандра Лукашэнкі ў самаабвешчаную рэспубліку Абхазія. Пра гэта Зурабішвілі напісала ў сацыяльнай сетцы.
«Рашуча асуджаю візыт Аляксандра Лукашэнкі ў акупаваную Абхазію. Гэта недапушчальнае парушэньне Закону аб акупаваных тэрыторыях Грузіі, нашых двухбаковых адносін і прынцыпаў міжнароднага права», — напісала Саламэ Зурабішвілі.
- Аляксандар Лукашэнка сёньня прыбыў у Абхазію, дзе сустрэўся з абхаскім прэзыдэнтам Асланам Бжанія.
- Сёньня ж МЗС Грузіі запатрабавала ад беларускага боку дадатковых тлумачэньняў у сувязі зь візытам Аляксандра Лукашэнкі ў Абхазію, у знак пратэсту ў МЗС быў выкліканы амбасадар Беларусі ў Грузіі Анатоль Ліс.