Дата дня
28 верасьня 1937 году савецкія карныя органы расстралялі Ўладыслава Галубка, тэатральнага дзеяча, пісьменьніка, мастака, удзельніка нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст.
Гэты дзень у гісторыі
1708 — бітва расейскага войска са швэдамі каля вёскі Лясная, непадалёк ад Прапойску, цяперашняга Слаўгарада.
1760 — узяцьцё Бэрліну расейскімі і аўстрыйскімі войскамі падчас Сямігадовай вайны.
1799 — у жаночым Сьвята-Троіцкім манастыры Менску адкрылася 2-я клінічная лякарня, найстарэйшая лячэбная ўстанова.
1864 — утвораны Першы Інтэрнацыянал — Міжнароднае таварыства працоўных.
1939 — у Маскве міністры замежных спраў СССР і Нямеччыны Молатаў і Рыбэнтроп падпісваюць «Нямецка-савецкую дамову аб дружбе і мяжы паміж СССР і Нямеччынай». Быў таксама падпісаны сакрэтны пратакол, паводле якога Літва ўключалася ў сфэру інтарэсаў Савецкага Саюзу.
1941 — нацысты зьнішчылі ў Мар’інай Горцы больш за тысячу габрэяў.
2021 — перастрэлка ў Менску супрацоўніка ІТ-кампаніі Epam Systems Андрэя Зельцара з супрацоўнікамі КДБ, якія ўварваліся ў ягоную кватэру. Загінулі сам Андрэй Зельцар і супрацоўнік КДБ Дзьмітрый Федасюк.
У гэты дзень нарадзіліся
551 да н. э. — Канфуцый, кітайскі філёзаф і мысьляр.
1803 ― Праспэр Мэрымэ, францускі пісьменьнік.
1934 ― Брыжыт Бардо, француская кінаакторка, актывістка руху абароны правоў жывёлаў, сэкс-сымбаль эўрапейскага кіно 1960-х.
1944 — Мілаш Зэман, прэзыдэнт Чэхіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мілаш Зэман пра Ўкраіну, Расею, NATO і вайну. Эксклюзіўнае інтэрвію прэзыдэнта Чэхіі Свабодзе1962 — Алена Анісім, беларуская мовазнаўца і палітычная дзяячка, старшыня Таварыства беларускай мовы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўны суд ліквідаваў Таварыства беларускай мовы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Майстроўня», «Талака», «Тутэйшыя», часопіс «Бурачок» і марш у Курапаты. Нацыянальны рух у Беларусі напярэдадні распаду СССРУ памяці
1966 — Андрэ Брэтон, францускі паэт.
1970 — Джон Дос Пасас, амэрыканскі пісьменьнік.
1970 — Гамаль Абдэль Насэр, першы прэзыдэнт Эгіпту.