У Беластоку зьявіцца вуліца Вольнай Беларусі

Беларусы каля консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку. Менавіта гэтую частку Электрычнай пераназавуць у вуліцу Вольнай Беларусі

За адпаведнае рашэньне большасьцю галасоў выступіла гарадзкая Рада падляскага гораду.

Частку вуліцы Электрычнай у Беластоку, на якой знаходзіцца беларускае консульства, пераназавуць у вуліцу Вольнай Беларусі. Ідэю прапанавалі яшчэ вясной — цяпер, выглядае, гэтаму ўжо нічога не перашкаджае, піша MOST.

На гэтым участку традыцыйна праходзяць акцыі мясцовых беларусаў у падтрымку палітвязьняў і супраць рэпрэсій, якія чыніць рэжым Лукашэнкі.

Вуліца Электрычная знаходзіцца паблізу з гістарычным цэнтрам Беластоку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алесь Кіркевіч: «У сёньняшняй Беларусі надышоў максымальна неспрыяльны час для стварэньня беларускага кантэнту»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На фэстываль царкоўнай музыкі ў Польшчы не запрасілі хары зь Беларусі і Расеі. Прычына — вайна Расеі супраць Украіны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Менсктранс» абмежаваў куплю квіткоў за мяжу ўладальнікам нацыянальных візаў краін Эўразьвязу