ЗША вітаюць вызваленьне некалькіх палітвязьняў у Беларусі, у тым ліку карэспандэнта Радыё Свабода Алега Грузьдзіловіча, заявіў у нядзелю ўвечары афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнта ЗША Нэд Прайс.
«Хаця вызваленьне палітычных зьняволеных зьяўляецца крокам у правільным кірунку, за кратамі ў Беларусі застаецца занадта шмат палітвязьняў. Мы патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных», — адзначаецца ў афіцыйнай заяве Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША, распаўсюджанай у нядзелю 25 верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшаў на волю журналіст Радыё Свабода Алег ГрузьдзіловічНа працягу апошніх дзён, раней за сканчэньне вызначанага тэрміну, выйшлі на волю некалькі палітвязьняў. Правабаронцам дакладна вядома, што некаторых зь іх вызвалілі праз працэдуру памілаваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На волю раней за сканчэньне тэрміну выйшла пэнсіянэрка, асуджаная за камэнтары ў TelegramРаней, на адной з нарадаў Аляксандар Лукашэнка прапанаваў разгледзець праект амністыі для зьняволеных да Дня народнага адзінства, дадаўшы, што «яна дапушчальная толькі ў адносінах да тых, хто рэальна гэтага заслугоўвае». Генпракурор Андрэй Швед заявіў, што пад амністыю можа падпасьці ад 8 тысяч вязьняў. Аднак законапраект аб амністыі пакуль не паступіў у Палату прадстаўнікоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская пагутарыла з вызваленым журналістам Свабоды Грузьдзіловічам. Той расказаў, што ведае пра яе зьняволенага мужа