Паводле словаў міністра замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста, акрамя забароны на ўезд у краіну на аснове шэнгенскіх віз, будзе перагледжаны тэрмін дзеяньня ўжо выдадзеных віз для грамадзян Расеі. Выключэньне, як адзначае Хаавіста, будзе зробленае для тых расейцаў, якім будзе неабходна заехаць у Фінляндыю з прычыны сямейных абставінаў, працы ці навучаньня.
Кіраўнік МЗС Фінляндыі ўдакладніў, што забарона на ўезд у краіну для грамадзян РФ уступіць у сілу на наступным тыдні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія ня будзе ўпускаць грамадзян Расеі, якія схочуць пазьбегчы мабілізацыі22 верасьня Саэйма Латвіі зацьвердзіла папраўкі да іміграцыйнага закону, якія ўзмацняюць жорсткасьць умовы падаўжэньня відаў на жыхарства для грамадзян РФ, а таксама ўводзяць фактычную забарону на атрыманьне доўгатэрміновых працоўных віз.
Латвія таксама ня будзе выдаваць гуманітарныя візы грамадзянам Расеі, якія жадаюць пазьбегнуць мабілізацыі, або прапускаць іх празь мяжу ў выпадку, калі ў іх ужо ёсьць шэнгенская віза. Паводле словаў міністра замежных спраў краіны Эдгарса Рынкевічса, гэтае рашэньне прадыктавана «меркаваньнямі бясьпекі».
Эстонія таксама адмовілася даваць прытулак расейцам, якія імкнуцца пазьбегнуць мабілізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эстонія адмовілася пускаць расейцаў, якія ўцякаюць ад мабілізацыі