Генэральны дырэктар найбуйнейшага ў Беларусі аўтамабільнага інтэрнэт-парталу av.by Дзьмітрый Геранін зьехаў на Кіпр, каб пазьбегнуць мабілізацыі ў расейскае войска.
«Я вельмі разьлічваю вярнуцца ў Менск, але пакуль тут, у Лімасоле», — напісаў Геранін на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Адказваючы на камэнтар, ён дадаў: «Склаў жыцьцё ў заплечнік. І так, калі падумаць, мне трэба толькі брытва і зубная шчотка».
35-гадовы Дзьмітрый Геранін — грамадзянін Расеі, хоць нарадзіўся ў Эстоніі, адзначаецца на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў. Пасьля заканчэньня Самарскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Геранін працаваў з інтэрнэт-праектамі ў Маскве.
У лютым 2017 году Дзьмітрый Геранін пераехаў у Беларусь і прыступіў да кіраваньня аўтамабільным рэсурсам av.by — віртуальнай пляцоўкай зь некалькі мільёнамі карыстальнікаў, дзе знаходзяць адзін аднаго прадавец і пакупнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мабілізацыя, подкуп, халады. Як Пуцін хоча перамагчы Ўкраіну і ЭЗ