Лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская і кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей наведалі Нью-Ёрк, дзе праходзіць сэсія Генэральнай асамблеі ААН, якая сёлета прысьвечаная вайне Расеі супраць Украіны.
Свабода высьветліла, з кім сустрэліся палітыкі.
Паводле дарадцы Сьвятланы Ціханоўскай Франака Вячоркі, падчас візыту ў Нью-Ёрк дэмакратычная лідэрка Беларусі сустрэлася з:
- генэральнай сакратаркай Рады Эўропы Марыяй Пэйчынавіч-Бурыч;
- старшынёй Эўракамісіі Урзуляй фон дэр Ляен;
- старшынёй Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Маргарэтай Сэдэрфэльт;
- генэральным сакратаром Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаваў Люісам Альмагра;
- міністрамі замежных справаў Эстоніі, Фінляндыі, Швэцыі, Нарвэгіі, Літвы, Аўстрыі, Латвіі, Гішпаніі, Партугаліі, Польшчы;
- прэзыдэнтамі Польшчы і Літвы;
- намесьніцай дзяржаўнага сакратара ЗША Узрай Зэя;
- памочніцай дзяржаўнага сакратара Карэн Донфрыд.
Кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей, у сваю чаргу, паводле ягонай прэс-службы, правёў сустрэчы з кіраўнікамі МЗС
- Сэрбіі,
- Вэнэсуэлы,
- Зымбабвэ і
- дзяржаваў — сяброў АДКБ.