Сюжэт з адпаведнай заявай кіраўніка рэгіёну выйшаў у вячэрнім выпуску навін Чачэнскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Грозны», паведамляе праект Радыё Свабода Кавказ.Реалии.
Удзел у баявых дзеяньнях за час вайны прынялі 20 тысяч чалавек, сказаў Кадыраў падчас нарады з апэратыўным штабам па правядзеньні «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі». Чачэнія перавыканала «спушчаны плян» на 254%, заявіў ён. Пра які плян ідзе гаворка, кім і якім чынам ён быў зацьверджаны, не ўдакладнялася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кадыраў адмовіўся ад свіх словаў пра адстаўкуАкрамя таго, паводле Кадырава, сваякі каля 40 жанчын, якія спрабавалі напярэдадні правесьці ў Грозным антываенны мітынг, ужо мабілізаваныя і адпраўленыя ва Ўкраіну. Ён таксама прыгразіў, што любога, хто выйдзе на мітынг, або іхных мужоў і ўсіх дзяцей будуць адпраўляць «на перадавую».
Раней пра гэта паведамляў прадстаўнік апазыцыйнага руху 1ADAT Ібрагім Янгулбаеў: паводле ягоных дадзеных, сваякоў гэтых жанчын прымусілі падпісаць дакумэнты, паводле якіх яны нібыта запісваюцца добраахвотнікамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Плянаваў, разьвязаў і вёў агрэсіўную вайну». Ва Ўкраіне завялі крымінальную справу на Кадырава. Справаў на Пуціна і Лукашэнку нямаУ пачатку жніўня кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў заявіў, што да ўдзелу на вайне ва Ўкраіне гатовыя каля 19 тысяч жыхароў рэспублікі. Кіраўнік рэгіёну, які стаў найбуйнейшым пляцдармам для адпраўкі салдат у зону баявых дзеяньняў, рэгулярна дае справаздачу аб колькасьці падрыхтаваных сіл, аднак аб’ектыўнасьць такіх ацэнак выклікае ў экспэртаў сурʼёзныя сумневы.
15 верасьня Рамзан Кадыраў заявіў, што кіраўнікі расейскіх рэгіёнаў павінны правесьці «самамабілізацыю» і падрыхтаваць добраахвотнікаў для адпраўкі на вайну ва Ўкраіне, пры гэтым не чакаць абвяшчэньня Крамлём ваеннага становішча. На думку кіраўніка Чачэніі, калі б кожны рэгіён падрыхтаваў хоць адну тысячу добраахвотнікаў, «пытаньне вырашэньня задач спэцапэрацыі можна было б закрыць у самы кароткі тэрмін».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інстытут вывучэньня вайны: Крэмль адкрыта не выконвае абяцаных умоў «частковай мабілізацыі»21 верасьня Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін абʼявіў правядзеньне ў краіне «частковай мабілізацыі» і падпісаў адпаведны ўказ. Міністар абароны Сяргей Шайгу заяўляў, што ў рамках «частковай мабілізацыі» плянуецца прызваць 300 тысяч чалавек, аднак «Новая газета. Европа» са спасылкай на крыніцу ў Адміністрацыі прэзыдэнта паведамляе, што насамрэч засакрэчаны пункт прэзыдэнцкага ўказу дазваляе прызваць да мільёна чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заходнія выведкі ацанілі абвешчаную Пуціным мабілізацыю як «значную палітычную рызыку»