Абʼяднаны пераходны кабінэт на чале са Сьвятланай Ціханоўскай выдаў пастанову, у якой вызначаныя заданьні для чальцоў кабінэту.
Сярод іншага, прадстаўніку па транзыце ўлады (Павал Латушка) даручаецца падрыхтаваць і накіраваць інструкцыі дзяржаўным служачым, якія заявілі аб гатоўнасьці падтрымаць дэмакратычныя зьмены ў Беларусі, для наступнай рэалізацыі пры запуску пляну «Перамога».
Чальцу кабінэту, адказнаму за міжнародную палітыку (Валер Кавалеўскі) дадзенае даручэньне падрыхтаваць прапановы аб пераглядзе дамоўна-прававой базы адносінаў Рэспублікі Беларусь з Расейскай Фэдэрацыяй.
Пастанова павінная быць выкананая да 5 кастрычніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аб’яднаны Пераходны Кабінэт Беларусі выдаў першую пастанову — аб абароне незалежнасьці і сувэрэнітэту