Пазьней выданьне Zerkalo.io высьветліла падрабязнасьці здарэньня. Па словах чытача выданьня, усё здарылася раніцай 22 верасьня. Ягоная маці прыехала на працу каля 9-й раніцы — і ўжо ўбачыла супрацоўнікаў АМАПа ў балаклавах.
Таксама каля рынку стаялі «два аўтазакі і адзін аўтобус». Па адной з вэрсій, затрымлівалі тых, хто меў некалькі пашпартоў. Па іншай — толькі тых, у каго не было беларускага.
«Узбэкаў, расейцаў, таджыкаў. Беларусаў праверылі і адпусьцілі. Затрымлівалі спакойна. Ня толькі супрацоўнікі АМАПу, але і людзі ў цывільным, — расказаў суразмоўца Zerkalo.io. — Маці паразмаўляла з ахоўнікам рынку, усяго затрымалі 70 мужчын і 20 жанчын. Яна зразумела, што ўжо далей у міліцыі будуць разьбірацца, што зь імі рабіць».
Прычыну затрыманьня на рынку ня ведаюць. Кажуць, што такія затрыманьні тут упершыню.
«Раней былі рэйды на рынку ў Ждановічах, але даўно, — сказаў выданьню мужчына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наша Ніва»: беларускія сілавікі атрымалі ўказаньні адсочваць расейцаў, якія ўхіляюцца ад мабілізацыіПад выглядам супрацоўніка рынку журналісты патэлефанавалі ў адміністрацыю рынку «Новы Лебядзіны» на пададзеныя на сайце нумары. Па адным зь іх пацьвердзілі, што затрыманьні былі, але ў сувязі з чым, інфармацыі ў іх няма.
Вось як выглядала размова:
— Я на працу выходзіць баюся. Растлумачце, што адбываецца? — спыталі журналісты.
— Бярыце пашпарт і ідзіце на працу.
— А пашпарт навошта?
— Каб ведалі, што вы свае людзі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны мэнтальна не грамадзяне Беларусі». Юрыст Міхаіл Кірылюк пра сілавікоў з сувязямі ў Расеі і расейскія пашпарты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі і на акупаваных тэрыторыях Украіны пачалі масава рассылаць позвы ў расейскае войска