Пра гэта паведамляе Spiegel са спасылкай на нямецкае Міністэрства эканомікі.
Каля паловы гэтай сумы складаюць грашовыя сродкі расейскіх уладальнікаў у банках Нямеччыны. Крыху больш за 1 мільярд эўра — кошт рухомай маёмасьці, напрыклад яхтаў, што належалі расейскім алігархам, якія трапілі пад санкцыі. Астатняя частка — нерухомасьць і іншыя віды актываў.
У Мінэканомікі ФРГ лічаць гэта чарговым пацьвярджэньнем значнага ўплыву санкцый на расейскую эканоміку. Паводле ацэнак нямецкіх экспэртаў, у гэтым годзе валавы ўнутраны прадукт Расеі ўпадзе як мінімум на шэсьць працэнтаў, а паводле прагнозаў на 2023 год — зьнізіцца яшчэ на 1-5%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Эўропа пачала спальваць больш вугалюПасьля таго, як Расея ў канцы лютага напала на Ўкраіну, ЗША, Вялікая Брытанія, Эўразьвяз і шэраг іншых краін увялі некалькі пакетаў санкцый супраць расейскай эканомікі, фінансавай сыстэмы, буйных кампаній, алігархаў, палітыкаў, у тым ліку прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, а таксама членаў яго сям’і і найбліжэйшага атачэньня.
Абмежаваньні былі накладзены на абʼекты дарагой нерухомасьці, супэрʼяхты і самалёты, якія належаць некалькім мільярдэрам. Расея ўводзіць санкцыі ў адказ, падкрэсьліваючы, што «ваенная спэцапэрацыя» ва Ўкраіне, як Масква называе ўварваньне, зьвязана з абаронай нацыянальных інтарэсаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Трэба чакаць месяцамі». Лукашэнка абяцае сагрэць Польшчу, але ці проста беларусам нарыхтаваць дровы на зіму?