Дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі Беларусі Аляксандар Вальфовіч пракамэнтаваў чуткі пра магчымасьць мабілізацыі ў Беларусі ў сувязі з абвяшчэньнем частковай мабілізацыі ў Расеі, паведамляе БелТА.
«Мабілізацыя — гэта не пра нас, народ Беларусі і краіна мабілізаваныя і так. І гатовыя, вядома, ня дай Бог, даць адпор тымі сіламі і сродкамі, якія для гэтага прызначаныя: тым сілавым блёкам, тым складам мірнага часу, які сёньня выконвае задачы па абароне сваёй краіны і канстытуцыйнага ладу на сваёй тэрыторыі», — заявіў Вальфовіч журналістам пасьля сустрэчы ў Маскве з сакратаром Рады бясьпекі РФ Мікалаем Патрушавым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін заявіў пра частковую мабілізацыю ў Расеі на вайну супраць Украіны. Шайгу назваў плян: 300 тысяч чалавек ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі можа быць мабілізацыя ў Беларусі і хто пад яе падпадае. У пытаньнях і адказах