Міністэрства здароўя Беларусі зноў увяло «правіла пяці дзён». Гэта значыць, што «на пэрыяд высокага пад’ёму захворваньняў на вірусныя інфэкцыі» ў выпадку адсутнасьці навучэнцаў ва ўстановах адукацыі цягам 5 дзён даведка не патрабуецца.
Рашэньне тлумачыцца высокім пад'ёмам сэзонных захворваньняў.
«На пэрыяд высокага ўздыму захворваньня на вірусныя інфэкцыі, у выпадку адсутнасьці навучэнцаў на занятках (у дашкольных установах, школах, гімназіях, каледжах, унівэрсытэтах і г.д.) на працягу 5 дзён у сувязі з узьнікненьнем у іх вострых рэсьпіратарных вірусных захворваньняў прадстаўленьне даведкі аб часовай непрацаздольнасьці не патрабуецца», — гаворыцца ў рэкамэндацыі Мінздароўя.
Летась ведамства ўжо выступала з такой ініцыятывай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ўлады адмянілі надбаўкі мэдыкам за працу з хворымі СOVID-19, але вырашылі дадаць іншыя ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лекары на прыёме дзяцей проста з ног валяцца». Як цяпер даюць рады COVID-19 у Беларусі