«Сёньня, 21 верасьня 2022 года, а 01:13 у выніку чарговых абстрэлаў Запароскай АЭС рашысцкімі тэрарыстамі было пашкоджана абсталяваньне сувязі энэргаблёку № 6 з адкрытай разьмеркавальнай прыладай ЗАЭС. У выніку нападу адключыліся блёкавы трансфарматар і трансфарматары ўласных запатрабаваньняў энэргаблёку. Праз страту сілкаваньня адбыўся аварыйны запуск двух дызель-генэратараў сыстэм бясьпекі для забесьпячэньня працы помпаў астуджэньня паліва», — паведаміла кампанія ў тэлеграме.
У «Енергоатаме» дадаюць, што ў 02:00 супрацоўнікі ЗАЭС змаглі наладзіць сілкаваньне ўласных патрэб энергаблёку № 6 ад сыстэмы шын іншых энэргаблёкаў станцыі, дызэль-генэратары 6-га энэргаблёку выключылі і перавялі ў дзяжурны рэжым.
«Рашысты працягваюць зьдзяйсьняць акты ядзернага тэрарызму на атамных станцыях Украіны. Іх не спыняе нават прысутнасьць на пляцоўцы Запароскай АЭС інспэктараў МАГАТЭ. Ад гэтай арганізацыі мы чарговы раз чакаем больш рашучых дзеяньняў у спыненьні агрэсіўных дзеяньняў Расеі супраць цывільных ядзерных аб’ектаў Украіны», — адзначаюць у «Енергоатаме».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МАГАТЭ заклікала Расею вывесьці войскі з тэрыторыі Запароскай АЭС у сваёй рэзалюцыіЗ 4 сакавіка Запароская АЭС і горад-спадарожнік ЗАЭС — Энэргадар — знаходзяцца пад акупацыяй расейскіх войскаў. Расея адмаўляецца ствараць дэмілітарызаваную зону вакол ЗАЭС, як прапануюць у ААН.
Станцыя неаднаразова падвяргалася абстрэлам, бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў абстрэлах АЭС.
5 жніўня адбылося ўпершыню ў гісторыі станцыі на час поўнае адключэньне Запароскай АЭС ад энэргасеткі.
У пачатку верасьня місія МАГАТЭ наведала Запароскую АЭС.
2 верасьня гендырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі паведаміў, што два экспэрты арганізацыі прадоўжаць працу на АЭС на пастаяннай аснове.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МАГАТЭ паведаміла аб аднаўленьні другой рэзэрвовай электралініі на Запароскай АЭС ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запароскую АЭС цалкам спынілі дзеля бясьпекі