Дзень у гісторыі
37 — рымскі сэнат абвясьціў цэзара Калігулу Айцом Айчыны.
1610 — войскі ВКЛ і Кароны Польскай занялі Маскву.
1801 — замест зьліквідаванай Літоўскай была ўтвораная Горадзенская губэрня (існавала да 1921 г.).
1933 — у Бэрліне распачаўся судовы працэс па справе падпалу Райхстагу, які адбыўся 27 лютага 1933 году. Зь пяці абвінавачаных сваю віну прызнаў толькі Ван дэр Любэ. Суд вынес яму сьмяротны прысуд.
1943 — у Менску забіты кіраўнік нямецкай акупацыйнай адміністрацыі Беларусі гаўляйтэр Вільгельм Кубэ.
1949 — Мао Цзэдун абвясьціў пра ўтварэньне Кітайскай Народнай Рэспублікі.
1991 — у Армэніі прайшоў рэфэрэндум, на якім 99% выбарнікаў прагаласавалі за незалежнасьць краіны.
У гэты дзень нарадзіліся
1902 — Пётра Мiрановіч, беларускі мастак.
1903 — Язэп Бельскі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў часы Другой сусьветнай вайны ў Беларусі
1918 — Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнаўца і пісьменьнік.
1923 — Мікалай Барысевіч, беларускі фізык, прэзыдэнт Акадэміі навук Беларусі (1969-1987).
1934 — Леанард Коэн, канадзкі сьпявак і кампазытар.
1959 — Віктар Івашкевіч, палітычны дзеяч, журналіст, адзін зь лідэраў нацыянальнага адраджэнскага руху.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як студэнты ўплывалі на лёс БеларусіУ памяці
1830 — Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філёзаф, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.
1860 — Артур Шапэнгаўэр, нямецкі філёзаф.
1975 — Міхась Лынькоў, беларускі пісьменьнік, аўтар аповесьці «Міколка-паравоз».