Аб непрызнаньні так званых рэфэрэндумаў аб уваходжаньні акупаваных частак Украіны ў склад Расеі да гэтага моманту сёньня выказаліся:
- канцлер Нямеччыны Оляф Шольц;
- прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон;
- прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган;
- прэм’ер-міністарка Эстоніі Кая Калас;
- міністар замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс;
- прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Андрэа Калан і дарадца прэзыдэнта ЗША па нацбясьпецы Джэйк Саліван;
- генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.