Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю.
5 верасьня ў Менскім гарадзкім судзе агучылі прысуд навапалачаніну Станіславу Пугачову.
Да падзей 2020 году ён працаваў сьледчым у Менску.
Нядаўна яго асудзілі на 7 гадоў пазбаўленьня волі, паведамляе «Вясна».
Судзьдзя Натальля Бугук прызнала яго вінаватым паводле:
- ч. 1 арт. 179 (незаконны збор альбо распаўсюджваньне інфармацыі пра асабістае жыцьцё),
- ч. 3 арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасьці),
- ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да інфармацыі пра асабістае жыцьцё і пэрсанальныя дадзеныя) Крымінальнага кодэксу.
Паседжаньні праходзілі ў закрытым рэжыме. Вядома, што яны працягваліся 30 і 31 жніўня, 1 і 2 верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 19 верасьня: 6 год калёніі 70-гадоваму «тэрарысту» зь Нясьвіжа; на волю выйшлі музыкі Банцэр і Жаркевіч