Пастара царквы «Новае жыцьцё» Вячаслава Ганчарэнку аштрафавалі на 2900 рублёў.
Паводле інфармацыі тэлеграм-каналу «Хрысціянская візія», яго судзілі за правядзеньне сходу вернікаў 18 верасьня.
Ганчарэнку затрымалі сёньня раніцай.
«Сёньня на 9:30 пастар Вячаслаў быў запрошаны ў Фрунзэнскае РУУС г. Менску, дзе пасьля быў затрыманы...» — паведамлялася ў пасьце царквы «Новае жыцьцё».
Вячаслаў Ганчарэнка — пастар пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё», якую 17 лютага 2021 году гарадзкія ўлады пазбавілі памяшканьня — былога кароўніка, які прыхаджане выкупілі і адрамантавалі 19 гадоў таму. Праз гэта набажэнствы праходзілі на вуліцы, на паркоўцы перад будынкам.
Аднак і гэта мясцовыя ўлады не пакінулі без увагі — Менгарвыканкам і міліцыя папярэдзілі вернікаў, што сходы на паркоўцы незаконныя, і прыгразілі ліквідаваць грамаду ў судовым парадку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пратэстанты маліліся на паркінгу: «Усім нам вызначана змаганьне»