Лукашэнка зноў пазбавіў званьняў звыш 80 былых сілавікоў

Аляксандар Лукашэнка 19 чэрвеня падпісаў указ аб пазбаўленьні званьняў больш як 80 былых вайскоўцаў і супрацоўнікаў сілавых ведамстваў.

Як паведамляе афіцыйны сайт Лукашэнкі, «пералічаныя ў дакумэнце асобы пазбаўленыя званьняў, клясных чыноў за ўчыненьне злачынстваў, адміністрацыйных правапарушэньняў і дыскрэдытуючых правін, несумяшчальных са статусам вайскоўца, работніка органаў пракуратуры».

Указ таксама датычыць былых вайскоўцаў, «якія цяпер бяруць удзел ва ўзброеных канфліктах на тэрыторыях іншых дзяржаў».

Канкрэтныя прозьвішчы пазбаўленых званьняў пакуль што не называюцца.

У траўні 2021 году Лукашэнка ўжо пазбаўляў чыноў і званьняў былых сілавікоў, тады гэта закранула таксама каля 80 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталі вядомыя імёны сілавікоў, якіх разжалаваў Лукашэнка