Магілёўскі абласны суд 19 верасьня прысудзіў актывістцы «Эўрапейскай Беларусі» Алене Лазарчык 8 гадоў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядаў судзьдзя Павел Клімаў. Суд зрабілі закрытым, таму падрабязнасьці невядомыя.
Як паведамляе «Вясна», Лазарчык абвінавацілі адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 368 (Абраза Лукашэнкі); арт. 361-1 (Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім); арт. 130 (Распальваньне варожасьці або варажнечы); арт. 342 (Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). 22 ліпеня КДБ унёс Алену ў «сьпіс тэрарыстаў».
Алена Лазарчык выхоўвае васьмігадовага сына Арцёма. Акрамя Арцёма, у Алены ёсьць яшчэ дарослыя сын і дачка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Магілёве — закрыты суд над прадстаўніцай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Aленай Лазарчык; у Менску судзяць стрыечнага брата Паўла Латушкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сказалі, што сына ніхто не адбіраў». Праз два дні Алене Лазарчык вярнулі 6-гадовага сына Арцёма