Выключыць беларускую зборную з ліку ўдзельнікаў адборачнага турніру чэмпіянату Эўропы 2024 года запатрабавала ад Саюза эўрапейскіх футбольных асацыяцый (UEFA) міністарка ўнутраных справаў Нямеччыны Нэнсі Фрэзэр.
«Футбол павінен прадэманстраваць рашучую пазыцыю супраць парушэньня правоў чалавека і нападу на Ўкраіну, які супярэчыць нормам міжнароднага права. Таму я патрабую ад UEFA разам з расейскай выключыць беларускую зборную з кваліфікацыі Эўра-2024», — напісала Фрэзэр у «Твітэры».
Рэакцыі UEFA пакуль ня было.
ЧЭ-2024 пройдзе ў Нямеччыне. Лёсаваньне адборачнага раунда адбудзецца 9 кастрычніка ў Франкфурце-на-Майне. Расея адхіленая ад турніру з прычыны ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пяць мітаў лукашэнкаўцаў пра 17 верасьня