Беларускай асацыяцыі журналістаў стала вядома пра 8 выклікаў у міліцыю на допыт, 5 ператрусаў і як мінімум адно затрыманьне.
Па інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, у 3 апошнія дні да рэгіянальных журналістаў ізноў пачалі прыходзіць сілавікі. Як мінімум у трох гарадах Беларусі адбылося ня менш як пяць ператрусаў у журналістаў, некаторыя атрымалі выклікі ў міліцыю.
Вядома як мінімум пра адно затрыманьне. Паводле зьвестак БАЖ, на сёньня ў няволі 29 прадстаўнікоў мэдыя.
У прыватнасьці, пра прыезд сілавікоў да сваёй маці паведаміў глыбоцкі журналіст Кастусь Шыталь, які выехаў за мяжу:
«Яна жыве ў Крулеўшчыне Докшыцкага раёну. Я ў яе доме прапісаны, але не жыву там з 2008 году, і ніякіх маіх рэчаў там няма. Прыехалі пяць чалавек, двое зь іх у бронекамізэльках, на танаваным бусе. Паклікалі суседзяў у якасьці панятых. Паказалі нейкую паперу (відаць, пастанову на агляд або ператрус), але маці не запомніла, што там было напісана. Што хацелі — незразумела. Нічога з хаты не забралі. Маці не затрымлівалі. Ніякіх папер не пакінулі. Прасілі перадаць, каб я вяртаўся ў Беларусь — маўляў, «мы зь ім проста пагаворым».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволеная журналістка «Белсату» Дар'я Чульцова выйшла на волю, Кацярына Андрэева застаецца ў СІЗА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі жонку палітзьняволенага экс-журналіста БТ Дзьмітрыя Лукшы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты