Як паведамляе Sports.ru, рашэньне было прынятае большасьцю галасоў удзельнікаў Кангрэсу: 39 чалавек выказаліся за адхіленьне, двое супраць, пяцёра ўстрымаліся. Прадстаўнікі Расеі і Беларусі не галасавалі.
Беларусаў і расейцаў адхілілі ад спаборніцтваў сёлета 29 сакавіка ў сувязі з маштабным расейскім нападам на Ўкраіну.
У лютым Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) рэкамэндаваў міжнародным спартовым фэдэрацыям не дазваляць выступаць у спаборніцтвах расейскім і беларускім спартоўцам, а таксама афіцыйным асобам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакея пацьвердзіў адхіленьне ад сусьветнага хакея зборных Беларусі і РасеіМэтай рэкамэндацыі ў МАК назвалі, сярод іншага, «абарону цэласьці глябальных спартовых спаборніцтваў». «Цяперашняя вайна ва Ўкраіне ставіць перад Алімпійскім рухам дылему. У той час як атлеты з Расеі і Беларусі будуць магчы працягваць удзел у спартовых падзеях, у многіх спартоўцаў з Украіны такой магчымасьці ня будзе, бо на іх краіну напалі», — падкрэсьліваюць у МАК.
Адначасова МАК захаваў рэкамэндацыю не праводзіць міжнародныя спаборніцтвы ў Расеі і Беларусі.
16 лютага на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Аляксандар Лукашэнка падтрымаў ідэю кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна, каб ШАС праводзіла свае спаборніцтвы па летніх алімпійскіх відах спорту ў 2024 годзе і па зімовых — у 2026 годзе.