Аб прызначэньні Аліны Коўшык на новую пасаду паведамілі ў Аб’яднаным пераходным кабінэце.
Хто такая Аліна Коўшык
Аліна Коўшык нарадзілася ў Горадні. Скончыла гістарычны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы, магістратуру Варшаўскага ўнівэрсытэту па паліталёгіі і гісторыі.
Аліна Коўшык — беларуская журналістка і тэлевядоўца, апошнія 15 гадоў працавала на «Белсаце». Яна зьяўляецца сузаснавальніцай Цэнтру беларускай салідарнасьці ў Варшаве і ІнБелКульт 2.0.
«Сярод яе стратэгічных задач — наладжваньне працы зь міжнароднымі партнэрамі, амбасадамі, міжнароднымі культурніцкімі арганізацыямі для павелічэньня падтрымкі беларускай культуры, адукацыі, гісторыі. Таксама Аліна зоймецца стварэньнем працоўных камісій у адраджэньні беларускай мовы, гістарычнай памяці ды помнікаў, геральдыцы», — паведамляецца ў кабінэце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Варшаве заснавалі беларускую творчую пляцоўку «ІнБелКульт 2.0»Чым будзе займацца Аліна Коўшык
- Ствараць стратэгію нацыянальнага адраджэньня Беларусі;
- Папулярызаваць веды па гісторыі, культуры і мове;
- Рыхтаваць рэформы ў галіне культуры, адукацыі, СМІ;
- Каардынаваць працу інстытутаў і ініцыятываў у пытаньнях адукацыі, гісторыі і культуры;
- Спрыяць супрацьдзеяньню інфармацыйнай агрэсіі.