Спасылаючыся на даклад аб гэтых выбарах, Карпэнтэр адзначыў:
«У жахлівым разьдзеле дакладу, прысьвечаным катаваньням, падрабязна апісваюцца жорсткія зьдзекі з затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту, незалежных журналістаў, актывістаў грамадзянскай супольнасьці, выпадковых сьведак і простых беларусаў», — цытуе Карпэнтэра «Голас Амэрыкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Савіных пагражае АБСЭ, што Беларусь не запросіць яе назіральнікаў на выбары. Усё праз затрымку ў выдачы візаўМайкл Карпэнтэр адзначыў, што парушэньні правоў чалавека працягваюцца і што рэжым Лукашэнкі працягвае ўжываць жорсткую тактыку ўціску іншадумства.
Ён заклікаў неадкладна спыніць любы гвалт, у прыватнасьці катаваньні і жорсткае абыходжаньне ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў і апанэнтаў беларускага рэжыму, а таксама безумоўна вызваліць усіх зьняволеных, якія ўтрымліваюцца пад вартай з палітычных прычын, у тым ліку ўсіх, хто быў арыштаваны ў сувязі з пратэстамі супраць прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году.
Карпэнтэр таксама заявіў пра неабходнасьць арганізаваць у Беларусі новыя свабодныя прэзыдэнцкія выбары, заснаваныя на міжнародных стандартах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар ЗША пры АБСЭ: заявы, што краіны NATO нібыта рыхтуюць напад на Беларусь, гэта «фантазіі» і «праекцыя»