У Менску 15 верасьня затрымалі экс-кіраўніка прэзыдэнцкага пулу журналістаў на канале АНТ Зьмітра Семчанку і ягоную жонку Юлію.
«Нас сёньня зь Дзімам затрымалі. Я ўжо дома і бяз сувязі, тэлефон забралі, заўтра ў мяне суд па адміністрацыйным артыкуле за рэпост. Дзіму не адпусьцілі», — паведаміла Юлія Семчанка ў сацсетках.
За што менавіта затрымалі Зьмітра Семчанку — не паведамляецца.
Семчанка сышоў з тэлеканалу АНТ пасьля жорсткіх разгонаў акцый пратэсту ў жніўні 2020 году. У верасьні таго году ён адбыў 15 дзён арышту за ўдзел у маршы 16 жніўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшаў на волю былы журналіст з пулу Лукашэнкі, якога пакаралі за ўдзел у акцыі пратэсту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-кіраўнік лукашэнкавага пулу журналістаў напісаў верш пра «здраджаную» мову