Згодна з падлікамі Белстату, за месяц у Беларусі харчовыя тавары патаньнелі на 0,7%, нехарчовыя падаражэлі на 0,9%, паслугі падаражэлі на 0,3%.
Найбольш сярод прадуктаў паводле статыстычнага ведамства ў цане вырасьлі малако і малочныя прадукты (+1,9%), а вось гародніна патаньнела аж на 34,1%, садавіна — на 7,7%.
Сярод паслуг за месяц найбольш падаражэў чыгуначны транспарт (+9,6%).
Ці праўдзівыя цэны агучвае Белстат
Глядзім сярэднія цэны на прадукты, якія публікуе Белстат, і параўноўваем іх з цэнамі ў крамах. Літар малака, паводле Белстату, у жніўні каштаваў 1,76 рубля, e-dostavka прапануе літар малака тлустасьці 1,7% за 1,54 рубля.
Бульба, паводле Белстату, каштавала ў жніўні 1,21 рубля за кіляграм, e-dostavka прадае нават па 1,19 рубля за кіляграм.
Агуркі, паводле Белстату, каштавалі ў жніўні 1,52 рубля, у краме знаходзім па цане 3,49 рубля за кіляграм, ці ў 2,2 раза даражэй. На менскай Камароўцы агуркі можна знайсьці таньней — па 3 рублі за кіляграм.
Памідоры, паводле Белстату, каштавалі ў жніўні 2,2 рубля за кілю, сапраўды, знаходзім у краме памідоры па такой цане — 2,25 рубля за кілю.
Перац, паводле падлікаў Белстату, каштаваў у жніўні 6,67 рублёў за кіляграм, у краме яго знаходзім за 6 рублёў.
Бяскосткавая сьвініна, паводле статыстычнага ведамства, каштавала ў жніўні 14 рублёў за кіляграм, у краме сьвініну знаходзім па 14,2 рубля за кіляграм.
Як бачым, у цэлым зьвесткі Белстату адпавядаюць рэчаіснасьці (яны бяруць сярэднія цэны на тавары па ўсёй краіне).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За год мінус 81 кіляграм капусты і 40 боханаў хлеба. Як пагаршаецца жыцьцё пэнсіянэраў, у лічбахЦі заўсёды гародніна так таньнее ў жніўні?
Каб зразумець, чаму так патаньнела гародніна за месяц, параўнаем цэны ў такі ж леташні пэрыяд.
- За месяц (ліпень-жнівень) летась перац патаньнеў у 1,4 раза, памідоры на 24%, агуркі на 1,29%, цыбуля на 10%.
Як бачым, зьніжэньне цэнаў у жніўні супраць ліпеня на гародніну — сэзонная зьява.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЭЗ — 9,6%, у Беларусі — 18,1%. Як расьце інфляцыя ў Беларусі і сьвеце і што з гэтым рабіцьЯк зьмяніліся цэны за год
Рост цэнаў, то бок інфляцыю, звычайна вылічваюць у гадавым вымярэньні, і ў Беларусі яна даволі высокая. У жніўні гадавая інфляцыя склала 17,9%. Глядзім, як зьмяніліся цэны на некаторыя харчовыя тавары за год.
- Напрыклад, бяскосткавая сьвініна за год падаражэла на 17,3%, бяскосткавая ялавічына — на 16,8%.
- Жывая рыба вырасла ў цане на 36,4%, кураціна падаражэла на 11,3%.
- Капуста за год вырасла ў цане на 50%, памідоры на 14%, перцы на 25,7%, цыбуля на 32%.
- Бананы падаражэлі на 28%, яблыкі — на 15,5%, грушы — на 21,7%.
- Малако за год вырасла ў цане на 7,3%, цьвёрды сыр на 15,2%.