Да 3 гадоў калёніі. Вынесьлі вырак за спальваньне «пудзіла» Лукашэнкі

Ілюстрацыйнае фота

У судзе Маскоўскага раёна Менска разглядзелі справу пяці палітвязьняў.

Судзьдзя Сяргей Кацар асудзіў падсудных на тэрміны, зьвязаныя з пазбаўленьнем волі:

  • Ільлю Давыдзенка на тры гады калёніі,
  • Марыну Маркевіч на 2,5 гады калёніі,
  • Ганну Кісялёву, Віктара Хімароду і Максіма Мацулевіча на 1.5 года калёніі.

Абвінавачаныя ў справе спальваньня пудзіла Лукашэнкі

Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», усіх падсудных абвінавацілі паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі) за спальваньне «пудзіла» Лукашэнкі, а Ільлю Давыдзенка і Марыну Маркевіч таксама — паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

«Вясна» піша, што падчас апытаньня абвінавачаных на адным з судовых паседжаньняў пракурор павышаў на іх голас і давёў да сьлёз Ганну Кісялёву. Судзьдзя пытаўся, чаму яны, дарослыя людзі, хадзілі на падобныя акцыі, навошта пілі гарбату ў двары, хаця іх папярэджвалі, што нельга.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шкадую, што мала пасьпела зрабіць». Гісторыя шматдзетнай маці, якая трапіла пад крыміналку за пудзілы Лукашэнкі і Ярмошынай
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 5 гадоў калёніі. У Берасьці асудзілі 10 абвінавачаных у разьвешваньні пудзілаў і замыканьні рэек