У Беларусі заблякавалі сайт «Зялёнага парталу»

Ілюстрацыйнае фота

Сайт займаўся праблематыкай экалёгіі і гарадзкімі ініцыятывамі па ўпарадкаваньні прасторы.

Па рашэньні Міністэрства інфармацыі ў Беларусі заблякавалі сайт «Зялёнага парталу».

«З 14 верасьня ў Беларусі перастаў адкрывацца сайт „Зялёнага парталу“», — паведаміла каманда праекту.

«Што стала прычынай такой блякаваньня, нам невядома. Прызнацца шчыра, нават і нецікава даведацца. Бо ў „краіне не да законаў“ Міністэрства інфармацыі можа рабіць усё, што пажадае з усімі, з кім пажадае», — паведамляецца на старонцы «Зялёнага парталу».

Для карыстальнікаў з-за мяжы сайт цяпер даступны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфарм заблякаваў люстэрка навіннага сайту Reform.by
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі заблякавалі сайт выданьня CityDog