«У Кіеве з маім трэцім візытам з моманту пачатку вайны Расеі. Столькі ўсяго памянялася. Украіна зараз краіна-кандыдат», — напісала Ушзуля фон дэр Ляен ў твітэры.
Яна адзначыла, што абмяркуе з Уладзімірам Зяленскім і Дзянісам Шмыгалем шляхі працягу збліжэньня эканомік Эўразьвяза і Украіны, а таксама збліжэньня людзей на шляху прасоўваньня Ўкраіны да ўступленьня ў Эўразьвяз.
Раней візыт пацьвердзіў Уладзімір Зяленскі. Ён зазначыў, што напярэдадні ў Бруселі быў «амаль украінскі дзень»:
«Упершыню ў гісторыі Эўразьвязу на спэцыяльным паседжаньні Эўрапарлямэнту падчас штогадовага звароту аб стане абʼяднанай Эўропы фактычна была прадстаўлена і дзяржава за межамі ЭЗ — гэта наша дзяржава».
Сярод іншага, напярэдадні, калі ў Эўрапарлямэнт была запрошана першая лэдзі Алена Зяленская, Уршуля фон дэр Ляен заявіла аб тым, што Брусэль мае намер працаваць зь Кіевам над бесьперашкодным допускам Украіны на ўнутраны эўрапейскі рынак. Фон дэр Ляен сказала, што будзе абмяркоўваць гэта зь Зяленскім.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніца Эўракамісіі наведала Кіеў для абмеркаваньня заяўкі Украіны на ўступленьне ў ЭЗ