Пра гэта паведамляе DW.
Старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас першай за апошнія два з паловай гады замежнай паездкі наведаў Казахстан. Падчас сустрэчы з прэзыдэнтам гэтай краіны Касым-Жамартам Такаевым у сераду, 14 верасьня, кітайскі лідэр «высока ацаніў» узровень двухбаковых адносінаў, паведамілі ў Нур-Султане.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН апублікавала даклад аб перасьледзе ўйгураў у КітаіСі Цзіньпін заявіў, што падтрымлівае пазыцыю Казахстану ў рэгіянальных і міжнародных пытаньнях. «Яшчэ раз хацеў бы вас запэўніць, што ўрад Кітая надае вялікую ўвагу адносінам з Казахстанам. Як бы ні мянялася міжнародная каньюнктура, мы будзем і надалей рашучага падтрымліваць Казахстан у абароне незалежнасьці, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці ... катэгарычна выступаць супраць умяшаньня якіх-небудзь сілаў ва ўнутраныя справы Вашай краіны», — цытуе словы кіраўніка КНР прэс-служба прэзыдэнта Казахстана.
Такаеў: вельмі важны візыт
У сваю чаргу Такаеў назваў візыт старшыні КНР «вельмі важным» і ўказаў, што заяўленае ў верасьні 2019 года ў Пэкіне «вечнае ўсебаковае стратэгічнае партнэрства выйшла на зададзеную траекторыю».
Па выніках перамоваў была падпісана сумесная заява з нагоды 30-годзьдзя ўсталяваньня дыпляматычных адносінаў паміж Казахстанам і Кітаем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь падала заяўку на ўступленьне ў ШАСПасьля перамоваў у Нур-Султане Сі Цзіньпін накіроўваецца ва Ўзбэкістан. 15 і 16 верасьня ён возьме ўдзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Самаркандзе. У яе рамках заплянаваная, у прыватнасці, сустрэча кітайскага лідэра з прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. У саміце таксама будуць удзельнічаць прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган, прэзыдэнт Ірану Ібрагім Раісі і прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі.